У шостым разьдзеле Пасланьня да рымлянаў апостал Павал піша гэтак: «Не аддавайце чэлесаў вашых грэху як прылады няправеднасьці, а аддавайце сябе Богу як паўсталых зь мёртвых, і чэлесы вашыя Богу як прылады праведнасьці». Пра што тут гаворыць апостал Павал? Перш за ўсё, трэба ўдакладніць, што слова «чэлесы» ў гэтым перакладзе Сьвятога Пісаньня тычыцца частак нашага чалавечага цела. Справа ідзе пра канцавінасьці або здольнасьці нашага цела, – такія рэчы як вочы, вусны, вушы, рукі і ногі, але таксама тутака маецца на ўвазе нашыя разумовыя або інтэлектуальныя здольнасьці. Адным словам, ўся нашая істота або асоба – вось гэта павінна быць цалкам прысьвечана Госпаду Богу.
У Бібліі мы часта чытаем пра тое, што Бог Творца неба і зямлі ёсьць добрым Богам. Сваю дабрыню Ён хоча выліваць на тых людзей, якія шукаюць Яго і праяўляюць жаданьне жыць згодна зь Ягонымі запаведзямі і воляй. У 18-ым разьдзеле Дабравесьця паводле Лукаша мы сустракаем здарэньне, калі да Хрыста падышоў малады чалавек з пытаньнем: што мне рабіць, каб успадкаваць вечнае жыцьцё? Калі прывітаўся з Хрыстом, то назваў Яго добрым настаўнікам. Хрыстос адказаў сваім пытаньнем яму: «Што ты называеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, як толькі адзін Бог». І тут жа Збаўца пытаецца ў яго: ці можаш прыгадаць некаторыя запаведзі з Божага закону, на што ён пералічыў некаторыя ды дабавіў, што зь юнацтва іх выконвае. Калі Хрыстос, ведаючы, што ён заможны чалавек, папрасіў, каб ён прадаў свае рэчы, раздаў атрыманыя сродкі убогім і пайшоў усьлед за Ім, багач расчараваўся і адступіўся без далейшай размовы.
Сёньня мы зноў абмяркоўваем Божую любоў, якая праяўляецца і выліваецца на ўсё чалавецтва. Біблія сапраўды цьвердзіць, што Бог, Творца сусьвету, зямлі і ўсіх формаў жыцьця на зямлі, глыбока любіць Сваё тварэньне, што і значыць, што Ён хоць у адным сэнсе аднолькава любіць кожнага чалавека. У сваім першым пасланьні багаслоў Ян двойчы карыстаецца выразам, што «Бог ёсьць любоў».Я ўспрымаю гэта ў тым значэньні, што Бог мае ў Сабе і праяўляе найвялікшы выгляд любові да нас людзей. Вышэйшай любові няма і ня можа быць. Гэта таксама нясе тое значэньне, што чалавечая любоў павінна браць свой прыклад з Гасподняй любові. Божая любоў была бачна ў самога Божага Сына, Ісуса Хрыста. Як Ён праяўляў любоў да іншых людзей і да Свайго нябеснага Айца, так і нам трэба пераймаць Ягоную любоў ды яе праяўляць іншым людзям і Богу.
У сваім Першым пасланьні апостал Пётра зьвяртаецца да вернікаў свайго часу з карысным настаўленьнем, каб яны зразумелі, ад чаго яны былі вызвалены і якою цаною. Подробно
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя слухачы! Дазвольце мне запытацца – ці хтосьці з вас калісьці ў сваім жыцьці папаў у такую сытуацыю, што зрабіў нешта дрэннае альбо іншаму чалавеку пашкодзіў, а потым толькі, усьвядоміўшы аб памылцы, вы пачалі шкадаваць, што ня так зрабілі? Можа гэта неяк паўтараецца ў цябе, паважаны слухач. Хочаш рабіць адно, менавіта нейкую добрую і карысную рэч камусьці, а на самай справе выходзіць нешта зусім інакшае. Тое, чаго мы не хацелі, як раз і здараецца. Чым гэта растлумачыць? Чаму час ад часу, калі імкнесься рабіць камусьці дабро, атрымліваецца нешта прыкрае?
У Пасланьні да піліпянаў апостал Павал піша: «Завяршайце сваё ўратаваньне са страхам і трымценьнем». Добра, але ў іншым пасланьні ён піша, здавалася б, нешта зусім другое: «Ласкаю вы ўратаваны празь веру, і гэта не ад вас – гэта дар Божы, не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся». З аднаго боку ён раіць нам выконваць, вырабляць, завяршаць сваё збаўленьне, а ў іншым ён кажа, што мы нічога ня можам рабіць, каб атрымаць збаўленьне перад сьвятым Богам. Нам трэба толькі ўвераваць. Ці ж гэта не супрацьлегласьць, нейкі парадокс?
Мы, эвангельскія хрысьціяне, часта кажам, што Біблія зьмяшчае Слова Бога для ўсяго чалавецтва. Што гэтым сьцьвярджаем? Менавіта тое, што ўся Біблію нясе нам словы і ісьціны Бога-Творцы, перададзеныя для нашага настаўленьня і дабра. Подробно
Чытаючы Пасланьне апостала Паўла да рымлянаў, мы часта сустракаем фразу «жыць паводле Духа». Тут жа маецца на ўвазе праведнае жыцьцё пад кіраваньнем і ўмацоўваньнем Духа Божага, або як Яго найчасьцей завём –Духам Сьвятым. Карыстаючыся гэтакай тэрміналёгіяй, мы дапускаем дзьве асноўныя ісьціны, што датычацца любога пасьлядоўніка Ісуса Хрыста. Перш за ўсё, сапраўдны хрысьціянін калісьці ў мінулым пакаяўся ва ўласных грахах і ў сваім грэшным стане перад сьвятым Богам ды ўвераваў у Ісуса Хрыста, прыняўшы Яго сваім асабістым Ратавальнікам і Гаспадаром.
У папярэдняй гутарцы мы закранулі пытаньне аб тым, што калі хто каецца ў грахох, веруе ў Хрыста, прымаючы Яго сваім Ратавальнікам, вызнае перад іншымі сваю веру ў Хрыста ды прымае сьвятое вадзяное хрышчэньне, ён атрымлівае сілу ад Духа Сьвятога жыць новым перамененым жыцьцём, што да моманту навярненьня да Хрыста адсутнічала ў ягоным жыцьці. Такое перажываньне далей пацьвярджаецца апосталам Паўлам у адным зь ягоных пасланьняў, дзе ён кажа: «Хто ў Хрысьце, той – новае стварэньне; старажытнае мінула, цяпер ўсё новае». Аб гэтай перамене сьведчаць тыя вернікі, якія пры сваіх асаблівых абставінах даведаліся пра галоўныя духоўныя факты і ісьціны, якія выкладаюцца на старонках Бібліі, і адгукнуліся асабістым каяньнем, увераваньнем ў Хрыста ды далейшым паслушэнствам загадам Гасподнім. Можа ты, слухач, гэта сам перажыў і можаш пацьвердзіць, што пасьля ўвераваньня ў Хрыста жыцьцё сапраўды зьмянілася для цябе. Або калі пра такое перажываньне ты ня можаш засьведчыць, дык раю табе зьвярнуць сур’ёзную ўвагу на тое, што гаворыцца ў Новым Запавеце, асабліва ў Кнізе Дзеі сьвятых апосталаў. Але тут жа мы працягваем з таго, што мы чулі ў папярэднім казаньні.
Згодна з тым, як вучылі Ісус Хрыстос і Ягоныя вучні, якія пазьней сталіся апосталамі, вернікі павінны жыць новым жыцьцём, што даецца ім Духам Сьвятым. Подробно
Мы працягваем знаёміцца са зьместам Першага пасланьня апостала Пётры, дзе ў другім разьдзеле мы чытаем з адзінаццатага верша гэтакія словы Подробно
У першым пасланьні Багаслова Яна мы двойчы сустракаем выраз: «Бог ёсьць любоў». У ранейшых гутарках мы займаліся тлумачэньнем дадзенага выразу. Я выказаў думку, што існуе і дзейнічае тая частка Божае любові, якую мы маглі б назваць Ягонай агульнай літасьцівай або міласэрнай любоўю. Яна накіравана да ўсяго чалавецтва, ці верагодней, да кожнага чалавека паасобку з заклікам яму навярнуцца да Бога з прызнаньнем сваёй грэшнасьці перад Ім, зь вераваньнем і прыняцьцем Ісуса Хрыста сваім асабістым Збаўцам ад грахоў ды з намерам нованаверненага жыць паслухмяна Богу.
Паважаны слухачу, ці калісьці падумаў ты над гэтым пытаньнем: у Бібліі часта гаворыцца, што, той, хто ўвераваў ды прыняў Хрыста як свайго Ратавальніка ад грахоў, можа быць ўпэўненым, што застаецца збаўленым ад сваіх грахоў, іх наступстваў і будучага пакараньня за іх. Ці яно так і ёсьць? Карацей кажучы, будучы веруючым, ці магу я быць упэўненым у сваім збаўленьні? Слова Божае ў шматлікіх месцах гаворыць, што веруючы жыве пад абяцаньнем шчасьлівага вечнага жыцьця пасьля ягонага адыходу зь зямнога існаваньня. Калі гэта так, то ці гэта дае яму поўную ўпэўненасьць у тым, што ён атрымае цудоўнае радаснае вечнае жыцьцё ў прысутнасьці Бога? Гэта слушнае пытаньне і заслугоўвае асаблівай увагі і перагляду.
Мы працягваем глядзець на словы апостала Пётры ў ягоным першым пасланьні. Спынімся крыху на вершах у другім разьдзеле, дзе пішацца, што Ісус Хрыстос пражыў Сваё зямное жыцьцё, не ўчыніўшы аніякага грэху. Подробно
У шостым разьдзеле Пасланьня апостала Паўла да рымлянаў мы сустракаем даволі цяжкую для поўнага зразуменьня заяву: «Мы памерлі для грэху, як жа нам жыць у ім»? Што апостал мае на ўвазе, карыстаючыся выразам «памерлі для грэху»? Ці гэта азначае, што веруючы чалавек калісьці ў сваім духоўным жыцьці цалкам перастае грашыць ды пачынае жыць маральна чыстым дасканалым жыцьцём? Каб адказаць на гэтае пытаньне, нам трэба, перш за ўсё, прыпомніць і кораценька пераглядзець тое, што да гэтага месца ў сваім пасланьні апостал піша пра нас людзей і пра Збаўцу нашага, Ісуса Хрыста. У пятым разьдзеле ён тлумачыць, што з прычыны непаслушэнства Богу першай шлюбнай пары, Адама зь Евай, усе людзі сталіся грэшнікамі, у тым ліку ты, паважаны слухач, і я.
Пераклад артыкулу Васіля Трубчыка
Найдаражэйшае, што мае чалавек – гэта жыцьцё. А жыцьцё вымяраецца часам і ўчынкамі чалавека. І ня так важна, колькі чалавек пражыў на зямлі, важна тое, што ён зрабіў за аддзеленыя яму гады. Улічваючы фактар часу, апостал Павал піша: «Вось што я кажу, браты; час скарочаны, надалей няхай і тыя, хто маюць жонак, будуць, як бы ня маюць, і тыя, хто плачуць, як быццам ня плачуць, і тыя, хто радуюцца, як бы ня радуюцца, і тыя, хто купляюць, як бы не набываюць, і тыя, хто карыстаюцца гэтым сьветам, як бы не карыстаюцца, бо праходзіць вобраз гэтага сьвету» (1 Карынф. 7:29-31).