Пакуты... Чаму?



Пакуты чаму“Так!.. ёсць... і ў золата месца, дзе яго плавяць”, - запісана ў Бібліі, у кнізе Ёва (28:1).
Кожны сапраўдны хрысціянін жадае, каб Бог яго выкарыстоўваў. Няма нічога лепшага, як быць выкарыстаным Госпадам. Мяркую, што аўтар дадзенай кнігі скарыстаны Богам для пэўных патрэб на зямлі. І гэта шчасце.
Юрку Рапецкага ведаем як шчырага беларуса. Усё жыццё пражыўшы ў замежжы, ён авалодаў роднай мовай, шмат зрабіў для папулярызацыі беларускасці ў Канадзе і ў самой Беларусі. Меў Рапецкі і самае непасрэднае дачыненне да выдання Бібліі на беларускай мове.


Чытачам вядомы шэраг кніг, напісаных спадаром Рапецкім: “Новае жыццё ў Хрысце”, “Вяртанне чалавека да першаснага стану”... Радыёслухачы пазнаюць ягоны сакавіты, мілагучны го- лас на радыёканалах. Тут Юрку Рапецкага ведаюць па славутых “казаннях” – пропаведзях на самыя разнастайныя тэмы. І вось – чарговая кніга...
Ёсць Божая кніга – Біблія. А ёсць шэраг кніг, напісаных людзьмі Бога, Божымі людзьмі, якія могуць паўплываць на жыццё іншых. Шаноўны чытач, дадзеная кніга, што Вы трымаеце зараз у руках, прынясе пэўную карысць кожнаму, хто прачытае яе.
Амаль кожны чалавек у сваім зямным жыцці сутыкаецца з пакутамі. Гэта могуць быць пакуты фізічныя, а могуць быць - і духоўныя. Як пераадолець іх? Як годна выйсці з крызісных сітуацый і пры гэтым не сказаць ганьбы на Госпада?
Кніга “Пакуты... Чаму?” не пералік вучэнняў ці нейкіх правіл і пастулатаў. Гэта вельмі практычная кніга, над якою варта параз- важаць. Аўтар пераканаўча і адначасова вельмі проста размаўляе з чытачом аб штодзённых праблемах і самых складаных рэчах, аб жыцці... Тым больш, што аўтар узнімае такую “непапулярную” тэму: “Бог і чалавечыя пакуты”. Але ж ад гэтага нікуды не пад- зецца. Бо і гэта – жыццё.
У выданні змешчаны шэраг прыкладаў з жыцця людзей, што былі ў вельмі цяжкіх пакутах. А тыя, хто прайшоў праз неймавер- ныя пакуты ў асабістым жыцці, – лепшыя настаўнікі і дарадцы.

Яны дапамагаюць усім нам у нашым асабістым выхаванні, у падрыхтоўцы да вечнасці. Мяркую, што гэтую мэту ставіў перад сабою аўтар кнігі, і сцвярджаю, што гэтага ён дасягнуў.

 


Мікола Ільючык,

сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, пастар царквы хрысціян веры евангельскай

 

Пакуты чаму